"Масленіца. Абрады. Напевы" – кніга з апісаннямі абрадаў і нотнымі расшыфроўкамі песень

27.04.2021

У серыі “Беларуская народная творчасць” выйшаў том, прысвечаны Масленіцы і яе спевам. Папярэдні – Народная медыцына – выпушчаны ў 2007-м. Такім чынам, серыя аднавілася праз трынаццаць гадоў. Аўтар музычнай часткі выдання, якое нядаўна пабачыла свет, – этнамузыколаг Васіліна Прыбылова.

Выданне “Масленіца. Абрады. Напевы” – першае даследаванне, якое разглядае асаблівасці беларускіх масленічных спеваў у розных рэгіёнах нашай краіны. Спецыяльныя карты паказваюць, дзе менавіта распаўсюджаны пэўныя абрады. Таксама ў кнізе – апісанні з архіваў і нотныя расшыфроўкі больш як сотні песень, зробленыя ў асноўным з матэрыялаў экспедыцый. Расказвае адна з укладальніц Алена Ляшкевіч.

Фота: blog.vp.by