29 красавіка: планетарый і старадаўняя музыка ансамбля InAlto

28.04.2021 

Чацвер, 29 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творчасць Manhattan Transfer;
- у 02:00 – мелодыі французскага кампазітара Альбера Русэля;
- у 06:10 – песні ў выкананні эстрадных савецкіх артыстаў 1930–1940 гадоў;
- у 09:00 – мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта, Алега Хадоскі, Дзмітрыя Кабалеўскага, запісы Рыгора Палішчука;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: інструментальныя творы Марыса Равэля;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома “Дарагі Містар Сінатра” джазавага аркестра Клэйтана-Хэмільтана і Джона Піцарэлі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – загадчык лабараторыі “Планетарый” Аляксандр Мікуліч;
- у 14:05 – запісы ансамбля “Песняры”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландская піяністка і кампазітар Эйдзіс Эвенсан;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага з рэпертуару піяніста Юрыя Блінова і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Дэбют”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі “Казак старога лесу” Галіны Пшонік;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: голас Янкі Маўра, кампазіцыя па вершах Петруся Броўкі, акадэмічная музыка;
- у 17:30 – струнныя квартэты Ёзэфа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі InAlto, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра зайчыху”;
- у 21:10 – творчасць народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 22:15 – старонкі рускай духоўнай музыкі;
- у 23:30 – запісы французскай спявачкі Патрысіі Каас.
У праграме магчымы змены.