Каляровыя літаграфіі Анры Маціса ‒ на выставе ў галерэі Міхаіла Савіцкага

30.04.2021

Выставачны праект “Анры Маціс. Погляд” адкрыўся ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Сярод майстроў культуры Заходняй Еўропы ХХ стагоддзя Анры Маціс займае выключнае месца і як мастак, і як філосаф. Яго яркі талент шмат у чым вызначыў развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва ў розных праявах. Вось што распавёў пра выставу куратар Алег Рыжкоў.

У рамках выставы, прысвечанай Анры Мацісу, фотамастак Алік Замосцін адкрыў сваю экспазіцыю “Лабірынт фарбаў”. На ёй 40 фотапалотнаў. Гэта творы розных жанраў: партрэты, пейзажы, сюжэтныя сюррэалістычныя кампазіцыі, напоўненыя вытанчанасцю, чараўніцтвам і невычэрпнай творчай фантазіяй аўтара. Расказвае Алег Рыжкоў.

Фота: belta.by