4 мая: голас Віктара Роўды і творы Гектора Берліёза выконвае BBC Concert Orchestra

03.05.2021 

У аўторак, 4 мая, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – выканаўца аднаго супер-хіта Ring My Bell Аніта Уорд;
- у 02:00 – сучасная фальклорная фінская музыка;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару народнага артыста РСФСР Андрэя Міронава;
- у 09:00 – мелодыі Ферэнца Ліста, Станіслава Манюшкі, Іагана Штрауса, Вольфганга Амадэя Моцарта, Франца Шуберта і Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – спевы палётнага мецца-сапрана Ірыны Архіпавай;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Сэмі Дэвіса-малодшага ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі;
- у 13:30 - “Кругасвет”: Індыя;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні з кінафільмаў “Белае сонца пустыні” і “Маё каханне на трэцім курсе”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: кінакампазітар і аркестроўшчык Конрад Поўп;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – песні Ігара Лучанка ў аркестравай версіі заслужанага артыста РБ Барыса Райскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі “Гісторый былога лесу” Галіны Пшонік;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв'ю з народным артыстам СССР Віктарам Роўдам;
- у 17:30 – рамантычны вакальны цыкл “Цудоўная млынарка”. Яго стварыў Франц Шуберт на словы Вільгельма Мюлера;
- у 19:00 – BBC Concert Orchestra выконвае творы Гектора Берліёза. Запіс прапануе Еўрапейскі вяшчальны саюз;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні савецкага кампазітара Марка Фрадкіна;
- у 22:15 – мелодыі амерыканкі Аўгусты Рыд Томас;
- у 23:30 – Саната для віяланчэлі і фартэпіяна Сяргея Рахманінава.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.