Міжнародная філасофская алімпіяда для школьнікаў пройдзе ў канцы мая

03.05.2021

Міжнародная алімпіяда па філасофіі для школьнікаў пройдзе дыстанцыйна з 27 па 30 мая. Падзея заклікана садзейнічаць папулярызацыі філасофіі як аднаго з прадметаў школьнай адукацыі. Сярод крытэрыяў, па якіх журы ацэньвае эсэ канкурсантаў, няма наяўнасці спецыяльных філасофскіх ведаў або валодання складанай тэрміналогіяй (хоць гэта і вітаецца). Аднак больш важныя – разуменне філасофскіх аспектаў праблемы, паслядоўнасць і лагічнасць выкладання думак, пераканаўчасць аргументаў, таксама – арыгінальнасць самой работы. Расказвае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі, кандыдат філасофскіх навук Андрэй Дудчык.

Філасофія для дзяцей – кірунак, які актыўна развіваецца ў  многіх краінах. У Нацыянальнай акадэміі навук яму таксама надаюць увагу: так, ужо некалькі гадоў навукоўцы праводзяць заняткі ў рамках адукацыйнай праграмы “Зялёнае сонца”: дзяцей вучаць разважаць пра чалавека, свет і мараль, выпрацоўваць навыкі крытычнага мыслення. Адбор на Міжнародную алімпіяду па філасофіі – таксама адна з ініцыятыў, накіраваных на тое, каб зацікавіць школьнікаў філасофіяй. 

Фота: hughbaird.ac.uk