IV Велікодны фестываль пачаўся ў Акадэміі музыкі

03.05.2021

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі сёння пачынаецца IV Велікодны фестываль. У рамках падзеі  штогод уручаюць прэміі фестывалю ‒ узнагароджваюць выкладчыкаў акадэміі і студэнтаў, якія спрыяюць умацаванню высокай прафесійнай рэпутацыі ўстановы ў Беларусі і за яе межамі.

У праграме ‒ пяць канцэртаў. Прагучыць опера Пятра Чайкоўскага "Іаланта", адбудзецца канцэпрт харавой музыкі, сваё майстэрства прадэманструюць маладыя выкладчыкі акадэміі. Завершыць свята 7 мая канцэрт "Вялікай перамозе прысвячаем". 

Расказвае прарэктар па навуковай рабоце Акадэміі музыкі Нэлі Мацаберыдзэ.

Фота: bgam.by