8 мая: Міхась Забэйда-Суміцкі, камерная опера "Альпійская балада"

07.05.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У святочную суботу, 8 мая, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:

- у 00:04 – Сімфонія №38 і фартэпіянная саната №11 Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 02:00 – мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;

- у 06:10 – песні пра вайну і перамогу з рэпертуару заслужанага артыста РБ Валерыя Кучынскага;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну” аб протаіерэі Стэфане Барысевічы;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы паэтаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: Алесь Бачыла;

- у 08:15 – накцюрны Фрыдэрыка Шапэна;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: матывацыя;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: заключную частку “Казак дзядзечкі Рымуса” паводле Джоэля Харыса;

- у 11:00 – “Планету “Культура”: замежныя навіны культуры;

- у 11:30 – запісы беларускага салаўя Міхася Забэйды-Суміцкага;

- у 12:15 – гаворку з кампазітарам, народным артыстам РБ, кіраўніком ансамбля “Бяседа” Леанідам Захлеўным;

- у 13:00 – айчынную песенную класіку;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля King's Consort з творамі Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама джазавыя балады ў выкананні Элы Фіцджэральд;

- у 16:00 – “Кнігарню”: манаграфія “Кантэкстуальнасць анталогіі і сучасная фізіка” Ігара Прыся;

- у 16:15 – песні на веснавога Юр'я;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” заслужаным артыстам РФ, дырыжорам Яўгенам Бушковым ;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: песні на ваенную тэматыку;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Булат Акуджава;

- у 19:00 – камерную оперу “Альпійская балада” ўкраінскага кампазітара Віталя Губарэнкі;

- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Навуменкі “Праз дзень пасля салюту”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Сама рабка, а на галаве – чырвоная шапка”;

- у 21:10 – творчасць амерыканскага аўтара-выканаўцы і піяніста Білі Джоэла ;

- у 21:30 – радыёспектакль “Жураўліны крык " па аднайменнай аповесці Васіля Быкава;

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Прыродныя стыхіі”.

У праграме магчымы змены.