21.05.2021
Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 22 мая, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – музыку Клода Дэбюсі;
- у 02:00 – Дваццаць дзявятую санату Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – фрагмент балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну” з удзелам пісьменніцы Таццяны Дашкевіч;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Еўдакіі Лось;
- у 08:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Кірычэнкі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: пра булінг;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўку “Тайна корціка”;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: пра выставу “Анры Матыс. Погляд”;
- у 11:30 – запісы скрыпача Уладзіміра Клачко і піяністкі Вольгі Бельцюковай;
- у 12:15 – гаворку са старшым выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраўніком хору ўкраінскай песні і абраду “Ватра” Аляксандрам Валодчанкам;
- у 13:00 – канцэрт з твораў Дзітрыха Букстэхудэ, які адбыўся ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Capriccio Stravagante, а таксама запісы калектыву Manhattan Transfer;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра выданні Інстытута філасофіі;
- у 16:15 – беларускія народныя бяседныя песні;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з акцёрам, выканаўцам песень Анатолем Длускім;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Сяргей Рахманінаў, Клаўдзія Шульжэнка;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Тамара Цэрэтэлі;
- у 19:00 – фрагменты оперы Станіслава Манюшкі “Галька”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Уладзіміра Цвяткова “Кветка вогненная”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра Ванятку”;
- у 21:10 – творчасць Яўгена Мартынава;
- у 21:30 – першую дзею радыёверсіі спектакля тэатра-студыі кінаакцёра “Сам-насам з усімі” па матывах твора Аляксандра Гельдмана;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Ноч”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.