22.05.2021
Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 23 мая, мы прапануем:
- у 00:04 – творы амерыканскага кампазітара Лероя Андэрсана;
- у 06:10 – музыку Антоніа Вівальдзі;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Еўдакіі Лось (працяг);
- у 08:15 – запісы народнай артысткі СССР Алены Абразцовай;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку радыёпастаноўкі “Тайны корціка” паводле аповесці Анатоля Рыбакова;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Грузія;
- у 11:30 – сюіту Марыса Равэля “Грабніца Куперэна”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: рэжысёр Галіна Галкоўская і дырыжор Іван Касцяхін;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: “Музыка на вадзе” Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы Ensemble of Chicago;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з заснавальніцай гурта “Каляжанкі”, паэткай Ірынай Ляшкевіч;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: Кальварыя;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць праграмы – пісьменнік Яўген Хвалей;
- у 17:30 – раннія фартэпіянныя п’есы Сяргея Рахманінава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Тэрэза Кесовія і Івіца Шэрфезі;
- у 19:00 – заключныя дзеі оперы Станіслава Манюшкі “Галька”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Наталлі Ярмольчык “Смак яблыка”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра цуда-мастака і блакітную вежу;
- у 21:10 – творчасць Шарля Азнавура;
- у 21:30 – другую, заключную дзею радыёверсіі спектакля тэатра-студыі кінаакцёра “Сам-насам з усімі” паводле твора Аляксандра Гельмана;
- у 23:10 – музыку французскага кампазітара Арцюра Анегера.