Праслухоўванні на "X factor" працягваюцца ў Мінску

25.05.2021

У Мінску працягваюцца адборы на шоу "X factor". З-за вялікай колькасці заявак сталічны перадкастынг ператварыўся ў сапраўдны дзевяцідзённы марафон. Шукаць таленты будуць да 28 мая. Прэтэндэнты на ўдзел у праекце выконваюць кампазіцыі як на рускай і беларускай, так і на замежнай мовах. Яскравыя, таленавітыя, смелыя, з музычнай адукацыяй і без – мы зазірнулі за кулісы праекта і запыталі ў яго ўдзельнікаў, якія музычныя кампазіцыі яны падрыхтавалі і што чакаюць ад удзелу.

Журы не толькі ацэньвае вакальныя даныя, але і вывучае біяграфію ўдзельнікаў. Ці магчыма з першых нот разгледзець талент, расказала член журы перадкастынга ў Мінску Вікторыя Алешка. 

Пасля адбораў у каманды праекта будзе некалькі месяцаў, каб вызначыць прэтэндэнтаў – выберуць каля трохсот удзельнікаў. Іх запросяць на тэлекастынг у павільёне кінастудыі "Беларусьфільм". Здымкі пройдуць 10-18 жніўня.

Фота: kp.by