26.05.2021
Канцэрт “Музыка барока” пройдзе заўтра ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Па словах арганізатараў, слухачоў чакае цікавае знаёмства з цымбаламі ў новым амплуа. Інструмент можа гучаць то быццам лютня, то быццам клавесін, а ў спалучэнні з мяккім гучаннем флейты і віяланчэлі адкрыецца слухачу з новага боку. Выступленне дазволіць адчуць размеранасць жыцця далёкіх гадоў і заглыбіцца ў свет перажыванняў чалавека першай паловы XVII стагоддзя. У праграме – творы Генры Пёрсэла, Джона Доўленда, Джуліа Качыні і іншых кампазітараў.
Пра канцэрт расказвае куратар праекта, лаўрэат міжнародных конкурсаў Кацярына Юхнова (цымбалы).
Фота: philharmonic.by