27 мая: госця эфіру - майстар выцінанкі Вольга Бабурына

26.05.2021 

Чацвер, 27 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць выканаўцы папулярнага джаза Тоні Бенета;
- у 02:00 – мелодыі Мікалая Метнера і Аляксандра Барадзіна;
- у 06:10 – песні ў выкананні Валерыя Сюткіна;
- у 09:00 – мелодыі Міхала Казіміра Агінскага, запісы Наталлі Рудневай, акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Першая сюіта для віяланчэлі сола Бенджаміна Брытана;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Бэні Гудман;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця – загадчыца аддзялення выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Бабурына;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Раксаны Бабаян;
- у 14:05 – песні з кінафільмаў, якія выканала Тамара Раеўская;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Томас Ньюман;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – музычныя творы айчыннага кампазітара Алега Залётнева;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы Міхася Пазнякова ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Атракцыёны для вадзенікоў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: сустрэча з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Міхаілам Галкоўскім, кампазіцыя “Салодкі лядзяш” паводле вершаў для дзяцей Міколы Маляўкі, узоры савецкага джаза;
- у 17:30 – “Марская сімфонія” Ральфа Воан-Уільямса;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Ensemble de 18. Jahrhunderts, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” для маленькіх;
- у 22:15 – выбраныя фрагменты і творы Яна Давіда Голанда, Андрэя Мдывані, Уладзіміра Солтана;
- у 23:30 – запісы Фрэнка Сінатры.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.