Мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Віткі адкрылі на сталічнай вуліцы Карла Маркса

26.05.2021

Памяці славутага літаратара. Мемарыяльная дошка ў гонар Васіля Віткі з’явілася на сталічнай вуліцы Карла Маркса. Знак адкрылі на доме нумар 36, дзе некалькі дзесяцігоддзяў жыў і працаваў пісьменнік. Менавіта там нарадзіліся “Буслінае лета”, “Азбука Васі Вясёлкіна”, шматлікія пераклады і іншыя творы. Над шыльдай працаваў скульптар Аляксандр Шапо.

Стварэнне мемарыяльнай дошкі ініцыявалі нашчадкі Васіля Віткі. Фундатар – унучка пісьменніка, культуролаг і драматург Юлія Чарняўская. Адкрыццё памятнага знака прымеркавалі да юбілейнай даты. Сёлета спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння літаратара. Працягвае першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі – не адзіная падзея да юбілею Васіля Віткі. Айчынныя выдавецтвы сёлета плануюць выпусціць некаторыя творы пісьменніка.

Фота: wikimedia.org