Жывапіс, фота і графічны дызайн. Тры экспазіцыі разгарнуліся ў сталічным Палацы мастацтва

28.05.2021

Жывапіс, фатаграфія і графічны дызайн. Адразу тры экспазіцыі, арганізаваныя Беларускім саюзам мастакоў, разгарнуліся ў сталічным Палацы мастацтва.

На выставе жывапісу Лабірынт” – 180 работ, ад класікі да авангарду. Праект закліканы паказаць дыяпазон тэм і вобразаў, якія хвалююць аўтараў розных пакаленняў.

На выставе графічнага дызайну ЛітАрт– плакаты, каліграфія, распрацоўкі шрыфту. Творы  у розных матэрыялах: ад рукатворных станковых работ да лічбавага друку і трохмерных аб'ектаў і інсталяцый. Пра экспазіцыю расказвае намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга.

Фестываль фатаграфіі Мост” – першы праект Саюза мастакоў, звязаны з мастацкай фатаграфіяй. У асноўнай экспазіцыі паказаны здымкі мэтраў, сярод якіх Ігар Саўчанка, Сяргей Кажамякін, Юрый Тарэеў, Уладзімір Парфянок. Таксама арганізатары правялі конкурс для маладых аўтараў, якія трапілі на выставу "Маладая фатаграфія".

Расказвае першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

У рамках праекта Лабірынт некалькі экспазіцый разгарнуліся за межамі Палаца мастацтва – у галерэях "Мастацтва" і "Беларт", яны прысвечаны жаночым творам. А ў рамках фестывалю "Мост" на наступным тыдні чакаецца адкрыццё яшчэ дзвюх персанальных выстаў і адной – альтэрнатыўных тэхнік фотадруку. Яны разгорнуцца ў арт-гасцёўні "Высокае месца", мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва, Галерэі DK.

Фота: facebook.com (здымак мае ілюстрацыйны характар)