Сямейны альбом Вячаслава Бахметава ў амбратыпах

31.05.2021

Фотавыстава Сярэбраны альбом прапануе здымкі Вячаслава Бахметава ў тэхніцы амбратыпія. Работы адсылаюць да сямейных фотальбомаў, якія людзі пераглядаюць, калі збіраюцца разам падчас святаў. Увазе гледача – больш за два дзясяткі фатаграфій, на якіх блізкія аўтару рэчы і людзі. Расказвае творца.

У Беларусі няшмат фатографаў, якія здымаюць амбратыпы, таму кожная выстава такога кшталу – падзея. Работы паказаны ў рамах без шкла – каб наведвальнікі больш дэталёва разгледзелі фотаздымкі і адчулі розніцу паміж лічбавай фатаграфіяй і тэхналогіяй XIX стагоддзя.

Выстава працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 4 ліпеня.

Фота: ncsm.by