6-7 чэрвеня: Алесь Бадак, Алег Слука, Таццяна Трацяк, Яўген Уладзіміраў

04.06.2021 

Сябры, для стваральнага настрою і ўнутранай гармоніі прапануем наш эфір. У суботу, 5 чэрвеня, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы “Ака-трыа” (Італія, Сенегал, Бразілія);
- у 02:00 – музыку Іагана Крысціяна Баха;
- у 06:10 – фрагмент Другога канцэрта Сяргея Рахманінава і Пятую сімфонію Сяргея Пракоф’ева;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: Мінская ікона Божай Маці;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Анатоля Сербантовіча;
- у 08:15 – старадаўнія вальсы і маршы;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: спартыўная псіхалогія (частка 1);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першую частку пастаноўкі “Цімур і яго каманда” па аповесці Аркадзя Гайдая;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: пра свята Сабантуй;
- у 11:30 – фрагменты віяланчэльнага канцэрта Антаніна Дворжака ў выкананні Яўгена Фешчанкі і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 12:15 – гаворку з мультыінструменталістам Яўгенам Уладзіміравым;
- у 13:00 – фрагменты “Песнапенняў пра Ефрасінню Полацкую”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Tafelmusic baroque orchestra, а таксама запісы Тэры Калье;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра кнігу Алеся Бадака “Ідэальны чытач”, змест свежага нумара “ЛіМа”;
- у 16:15 – народныя песні, што выконваліся ў канцы вясны;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з супрацоўнікамі Камернага драматычнага тэатра;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Міхаіл Глінка, Трафім Смыкалаў;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Цфасман;
- у 19:00 – оперу Сяргея Рахманінава “Алека”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Віктара Казько “На мармуры”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Уладар камянёў і руд”;
- у 21:10 – запісы амерыканскага саксафаніста Кені Джы;
- у 21:30 – радыёспектакль “Начлег на буслянцы” паводле твора Ніла Гілевіча;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Кніга”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 6 чэрвеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы перуанскай групы “Барэта”;
- у 06:10 – канцэртныя запісы піяніста Андрэя Паначэўнага;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Анатоля Сербантовіча (працяг);
- у 08:15 – запісы з канцэрта “Музычнай гасцёўні” Таццяны Старчанка;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: заключную частку пастаноўкі “Цімур і яго каманда” па аповесці Аркадзя Гайдая, вершаваную казку Івана Муравейкі “Плюшавы мішка ў краіне Пластмасіі”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Венесуэла і Куба;
- у 11:30 – мелодыі Луіджы Керубіні;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: салістка Вялікага тэатра Беларусі Таццяна Трацяк;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвердзі, а таксама запісы “Модэрн Джаз Квартэта”;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу са спявачкай гурта “Астроўна” Кацярынай Аракчэевай;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: адрасы Луцкевічаў;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць праграмы – прафесар БДУ Алег Слука;
- у 17:30 – сюіту Мікалая Рымскага-Корсакава “Пан Ваявода”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Цфасман (працяг);
- у 19:00 – радыёспектакль “Паненка-сялянка” па аднайменнай аповесці Аляксандра Пушкіна і музыкі Аляксандра Глазунова;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Антона Янкоўскага “Смайлік на пероне”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра майстра Дзве залачоныя дужкі” (частка 1);
- у 21:10 – творчасць сэра Тома Джонса;
- у 21:30 – радыёспектакль “Подых навальніцы” паводле аднайменнага рамана Івана Мележа;
- у 23:10 – музыку кампазітараў ХХ стагоддзя ў выкананні брытанскага Arditti Quartet.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.