9 чэрвеня: госць эфіру – рэстаўратар Фёдар Сарока і гістарычны расповед доктара навук Зінаіды Мажэйка

08.06.2021 

Шаноўныя, сераду, 9 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Хуліа Іглесіяса;
- у 02:00 – віяланчэльная музыка Карла Давыдава;
- у 06:10 – творчасць амерыканскай спявачкі Шэр;
- у 09:00 – музыка Даніэля Абера, Джакама Пучыні, Хуга Вольфа, Івана Армсгеймера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спевы Алы Аблабердыевай, Фёдара Шаляпіна, Ірыны Журынай, Зіновія Бабія;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Стафана Грапелі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – рэстаўратар Фёдар Сарока;
- у 13:05 і 21:10 – спевы Ксеніі Геаргіядзі;
- у 14:05 – музычны фрагмент балета Дзмітрыя Шастаковіча “Болт” і “Сімфанічныя маршы” Джона Уільямса;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: расійскі гурт Caprice;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – Другая сімфонія Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вясёлыя гісторыі пра Васю Лайдачкіна”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з этнамузыказнаўцай, доктарам навук Зінаідай Мажэйка, запісы італьянскага квартэта Le Divas;
- у 17:30 – Канцэрт № 2 для фартэпіяна з аркестрам Іагана Непамука Гумеля;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў міжнароднага фальклорнага фестывалю Еўрапейскага вяшчальнага саюза;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сланечнік”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць Алега Янчанкі;
- у 23:30 – запісы групы Coldplay.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.