08.06.2021
У чэрвені Беларускі саюз мастакоў праводзіць у Мінску фестываль манументальнага мастацтва “Манумент”.
Мастацтвазнаўца, першы намеснік старшыні Саюза мастакоў Наталля Шаранговіч падкрэсліла, што іх творчае аб'яднанне прэзентуе кірункі сваёй дзейнасці ў выглядзе фестываляў (да 13 чэрвеня ў Мінску працягваецца фестываль жывапісу "Лабірынт", мастацкай фатаграфіі – "Мост"), бо гэта дае магчымасць шырока паказаць работы мастакоў, уцягнуць у працэс пазнання мастацтва большую колькасць гледачоў.
"Без манументальнага мастацтва прастору гарадоў немагчыма ўявіць", – упэўненыя арганізатары. Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык мяркуе, што фестываль "Манумент" – адметная падзея, якая магчымасць сутыкнуцца з тым патаемным, што нарадзілася ў майстэрнях творцаў.
“Манумент”, як і папярэднія фэсты Саюза мастакоў, – гэта шэраг экспазіцый на розных пляцоўках.
8 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца праект "Зандажы і міражы рэстаўрацыі".
17 чэрвеня ў Палацы мастацтва можна будзе ўбачыць міні-экспазіцыі вядомых мастакоў са сталіцы і рэгіёнаў.
21 чэрвеня ў галерэі "Мастацтва" адкрыецца выстава графікі мастакоў-манументалістаў.
30 чэрвеня ў арт-гасцёўні "Высокае месца" прэзентуюць работы маладых мастакоў-манументалістаў.
Таксама цягам месяца ў сталічных галерэях і музеях адкрыюцца персанальныя выставы Каміля Камала Гаджыева, Сямёна Дамарада, Віктара Нямцова і Алеся Сушы.
Фота: 34travel.me