10 чэрвеня: фестываль мастацкай фатаграфіі “Мост-21”

09.06.2021 

Чацвер, 10 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
- у 06:10 – фрагменты творчасці Мірэй Мацье і аркестра Поля Марыа;
- у 09:00 – запісы Таццяны Траццяк, мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Сяргея Рахманінава, Галіны Гарэлавай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Другая віяланчэльная саната Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Давід Галашчокін;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць – адзін з куратараў фестывалю мастацкай фатаграфіі “Мост-21” Віктар Сянькоў;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Людмілы Зыкінай;
- у 14:05 – мелодыі з кінафільма “Гусарская балада”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Крысціян Лёфлер;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”: мінскія адрасы братоў Луцкевічаў;
- у 15:15 – песенныя мелодыі беларускіх кампазітараў у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы пра школу ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вясёлыя прыгоды Васі Лайдачкіна і яго сяброў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: выступленні Юрыя Гагарына і Аляксея Лявонава, казка Ханса Крысціяна Андэрсана “Жаба”, запісы народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 17:30 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – канцэрт Frankfurt Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Стары на зайцы верхам ехаў”;
- у 22:15 – фрагменты опер Гаэтана Даніцэці, П’етра Масканьі, Пятра Чайкоўскага, Яна Давіда Голанда і Руджэра Леанкавала;
- у 23:30 – запісы амерыканскай выканаўцы Доны Самэр.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.