Іканапіс і скульптура з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея паказаны ў Брэсце

10.06.2021

Выстава "Сакральнае мастацтва Брэстчыны XVII-XVIII стагоддзяў" працуе ў музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці". У экспазіцыі ‒ унікальныя творы іканапісу і скульптуры, створаныя для храмаў нашага краю. Пасля закрыцця многіх цэркваў у 1960-1970-х гадах гэтыя творы былі выратаваныя ад раскрадання і знішчэння стараннямі музейных работнікаў падчас навуковых экспедыцый і вывезены ў Мінск, у Нацыянальны мастацкі музей. За мінулыя дзесяцігоддзі яны былі адрэстаўраваныя і ўвайшлі ў лік самых каштоўных помнікаў збору старажытнабеларускага мастацтва музея. "Адабраныя для выставы творы даюць магчымасць наведвальнікам скласці ўяўленне пра самабытнасць і высокі творчы ўзровень сакральнага мастацтва Брэстчыны", ‒ адзначыла дырэктар музея "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" Ірына Тарыма.

Фота: vk.com