12-13 чэрвеня: унікальны абрад традыцыйнага календара “Ваджэнне Куста”

11.06.2021 

Сябры, для стваральнага настрою і ўнутранай гармоніі прапануем наш эфір. У суботу, 12 чэрвеня, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы Фрэда Астэра, Дона Шырлі і Джанга Рэйнхардта;
- у 02:00 – сімфаньеты Алесандра Скарлаці;
- у 06:10 – творы Пятра Чайкоўскага і Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра веру, надзею, любоў;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Петруся Макаля;
- у 08:15 – запісы спявачкі Чэчыліі Барталі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: спартыўная псіхалогія (частка 2);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўку “А як жа непаседа” паводле Галіны Каржанеўскай, славацкую казку “У сонейка ў гасцях”;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: пра выставу “Анры Матыс. Погляд”;
- у 11:30 – арыі з класічных опер;
- у 12:15 – гаворку з аўтарам музыкі, выкладчыкам Віктарам Лыскаўцом;
- у 13:00 – Шостую сімфонію Пятра Ільіча Чайкоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт кантратэнара Філіпа Жарускі, а таксама запісы канадскай спявачкі Дэбары Кокс;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра новыя кнігі і змест свежага нумара “ЛіМа”;
- у 16:15 – пра ўнікальны абрад традыцыйнага календара “Ваджэнне Куста”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з харэографам-пастаноўшчыкам Сяргеем Мікелем;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Уладзімір Атлантаў, Галіна Уланава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Муслім Магамаеў;
- у 19:00 – першыя дзеі оперы Джакама Пучыні “Тоска”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Валянціны Кадзетавай “Сумка з металічнай засцёжкай”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра зоркі;
- у 21:10 – запісы італьянскай спявачкі Джаны Наніні;
- у 21:30 – першую частку радыёспектакля “Бацькаўшчына” паводле рамана Кузьмы Чорнага;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Леапард”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 13 чэрвеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;
- у 06:10 – творы Эдварда Грыга;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Петруся Макаля (працяг);
- у 08:15 – музыку Ісака Альбеніса;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўку “Санькава лета” паводле Юрыя Бародкіна, украінскую народную казку “Лісічка-сястрычка і Воўк-панібрат”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Афганістан;
- у 11:30 – сюіту Каміля Сен-Санса “Карнавал жывёл”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: Людміла Бржазоўская;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама запісы Даяны Рыўз;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з вядучым спецыялістам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аленай Каліноўскай;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: касцёл Святога Роха;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць праграмы – пісьменнік Валерый Гапееў;
- у 17:30 – “Лірычнае канцэрціна” Мікалая Мяскоўскага;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Генадзь Гладкоў;
- у 19:00 – апошнія дзеі оперы Джакама Пучыні “Тоска”, музыку Эдварда Грыга да драмы Генрыка Ібсена “Пер Гюнт”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Юрася Панкевіча “Страчанае сэрца”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пшанічны каласок”;
- у 21:10 – творчасць нямецкай спявачкі Сары Конар;
- у 21:30 – апошнія дзеі радыёспектакля “Бацькаўшчына” па рамане Кузьмы Чорнага;
- у 23:10 – творы Ігара Стравінскага, Бэлы Бартака, Чарлза Айвза.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.