16 чэрвеня: госці эфіру – мастак-жывапісец Генадзь Міронаў і рэжысёр Алена Сагельская

15.06.2021 

Шаноўныя, сераду, 16 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы бельгійскага гітарыста Франсіса Гоі і французскага піяніста Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – інструментальныя канцэрты Бэлы Бартака;
- у 06:10 – творчасць Ігара Талькова;
- у 09:00 – музыка Вячаслава Кузняцова, Шарля Гуно, Ігара Стравінскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спевы народнай артысткі СССР Тамары Мілашкінай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Монці Уотэрса;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці эфіру – мастак-жывапісец Генадзь Міронаў і рэжысёр Алена Сагельская;
- у 13:05 і 21:10 – песні ў выкананні Валерыя Залатухіна;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Сяргей Курохін;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: сапрана-квартэт з Брытаніі All Angels;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы – пісьменнік Валерый Гапееў;
- у 15:15 – Сімфонія № 12 для струнных і Другі канцэрт для цымбалаў з аркестрам Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з “касмічным” скульптарам Іванам Міско, музыка ў выкананні арганісткі Ксеніі Пагарэлай;
- у 17:30 – Струнны актэт мі бемоль мажор Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – творчасць чэшскага ансамбля “Готард” і музыка шатландскага вострава Аран. Запісы прадаставіў Еўрапейскі вяшчальны саюз;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Кавалак золата”;
- у 22:15 – фрагменты з оперы Яна Давіда Голанда “Агатка”;
- у 23:30 – запісы Джэймса Бланта.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.