17 чэрвеня: Залатагорскі касцёл

16.06.2021 

Чацвер, 17 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – запісы гурта Eagles 1970-х гг.;

- у 02:00 – творы мексіканскага кампазітара Мануэля Понсэ;

- у 06:10 – дыска-гурт Boney M;

- у 09:00 – “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Першае фартэпіяннае трыа Роберта Шумана;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: джаз-ансамбль “Балалайка” пад кіраўніцтвам Віктара Купрэвіча;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць – кандыдат у майстры спорту па шахматах Віктар Барскі;

- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Эн Мюрэй;

- у 14:05 – мелодыі з кінафільма “Вясна на Зарэчнай вуліцы”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: скрыпач і кампазітар Сайман Гоф;

- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”: Залатагорскі касцёл;

- у 15:15 – Чацвёртая сімфонія Пятра Падкавырава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы пра школу ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: успаміны пра Янку купалу, вершы Расула Гамзатава і песні Булата Акуджавы;

- у 17:30 – канчэрта гроса Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Concerto Copenhagen;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чаму вада ў моры салёная”;

- у 22:15 – “Музычны вечар”;

- у 23:30 – запісы Энгельберта Хампердынка.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.