Выстава-гід па гісторыі і культуры Беларусі адкрылася ў Мінску

17.06.2021

Выстава "Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры" адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. Яе ідэя з’явілася яшчэ пяць гадоў таму, экспазіцыю задумвалі для паказу за мяжой. На выставе два асноўныя раздзелы – "Гісторыя" і "Культура". Гісторыя краіны падзелена на восем перыядаў: ад засялення тэрыторыі да сучаснасці. Што тычыцца культуры, асвятляюцца тэмы нацыянальнага адзення, кухні, мовы, музыкі і прыроды. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: facebook.com/histmuseum.by