18 чэрвеня: госці эфіру – удзельніцы ансамбля “Харошкі” Ульяна Гаўрылава і Святлана Кашталапава-Патаповіч

17.06.2021 

Пятніцу, 18 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады былых дзесяцігоддзяў;
- у 02:00 – Першы фартэпіянны канцэрт Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – творчасць Тома Уэйтса;
- у 09:00 – запісы Барыса Рубашкіна, выбраныя мелодыі Мікалая Рымскага-Корсакава, Іаганеса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – Дваццаць сёмы канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Марганы Кінг;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госці эфіру – удзельніцы ансамбля “Харошкі” Ульяна Гаўрылава і Святлана Кашталапава-Патаповіч;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Пола Макартні;
- у 14:05 – фрагменты рок-оперы “Ісус Хрыстос – суперзорка” і кампазіцыя да кінафільма “Спіс Шындлера”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: Людавіка Эйнаудзі;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Ван Гога”;
- у 15:15 – песні і рамансы айчынных класікаў з рэпертуару Віктара Кірычэнкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Святланы Сухавей;
- у 17:30 – запісы Канцэрт для кларнета, струнных і баса-кантытуа, а таксама сімфонія №8 рэ мажор Яна Стаміца;
- у 19:00 – канцэрт Dresden Staatskapelle, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Розум і сэрца”;
- у 22:15 – музыка Мікалая Мяскоўскага;
- у 23:30 – запісы Эніі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.