19-20 чэрвеня: аб праекце “Італія. Ад Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” і гутарка з заслужаным артыстам РБ Віктарам Скорабагатавым

18.06.2021 

Сябры, для насычанага адпачынку і ўнутранай гармоніі прапануем наш эфір. У суботу, 19 чэрвеня, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы спявачкі Эліны Гаранча;
- у 02:00 – музыку Арцюра Анегера;
- у 06:10 – папулярныя фрагменты балета Яўгена Глебава “Мара”;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра творчасць Данскога казачага хору і яго кіраўніка Сяргея Жарава;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Сцяпана Гаўрусёва;
- у 08:15 – запісы Андрэа Бачэлі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: псіхасексуальнае развіццё дзіцяці;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўку “Чараўнік Ізумруднага горада” (1 частку) паводле казкі Аляксандра Волкава, а таксама казку “Хвядорына гора” Карнея Чукоўскага;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: аб праекце “Італія. Ад Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі”;
- у 11:30 – музыку Карла Марыі фон Вебера;
- у 13:00 – творчасць народнай артысткі СССР Святланы Данілюк;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Concerto Copenhagen, а таксама запісы Пола Анкі;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра серыю “Гісторыя для школьнікаў” і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – песні, што суправаджаюць “зялёныя святы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Мартай Данусевіч;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Лучана Павароці, Мірэй Мацье;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: ВІА “Самоцветы”;
- у 19:00 – першую дзею аперэты Іагана Штрауса “Цыганскі барон”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Міколы Капыловіча “У ружовым тумане”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы Юрыя Візбара;
- у 21:30 – інсцэніраваныя старонкі рамана Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Камень”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 20 чэрвеня, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага піяніста і кампазітара Кейта Джарэта і спевы француза Анры Сальвадора;
- у 06:10 – песні і рамансы замежных кампазітараў у выкананні Валерыя Кучынскага;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Сцяпана Гаўрусёва(працяг);
- у 08:15 – музыку Аляксандра Барадзіна;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: заключную частку пастаноўкі “Чараўнік Ізумруднага горада”, радыёінсцэніроўку “Пра храбрага Бібігона і яго сяброў”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Германія;
- у 11:30 – фартэпіянныя п’есы Мікалая Ракава;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: Віктар Скорабагатаў;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама запісы Джорджа Бэнсана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: падарожжа па кутках сталіцы;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць праграмы – кандыдат філалагічных праграм Сяргей Мінскевіч;
- у 17:30 – творы Леапольда Моцарта;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Эдзі Рознера і Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР;
- у 19:00 – апошнія дзеі аперэты Іагана Штрауса “Цыганскі барон”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Таццяны Пяшко “Шведскі стол у 9 Г”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Чаму старым пашана”;
- у 21:10 – творчасць Роберта Раждзественскага;
- у 21:30 – інсцэніраваныя старонкі рамана Івана Чыгрынава “Апраўданне крыві”;
- у 23:10 – творы Арва Пярта.

У праграме магчымы змены.