21.06.2021
У аўторак, 22 чэрвеня, канал “Культура” прапануе эфір пад знакам Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны:
- у 00:04 – спевы рытм-энд-блюзавай спявачкі Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – музыка Антоніа Сальеры;
- у 06:10 – кампазіцыі джаз-аркестра БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера, датаваныя 1944–1946 гадамі;
- у 09:00 – творы айчынных кампазітараў Яўгена Глебава, Генрыха Вагнера і Ігара Лучанка на ваенную тэматыку;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – песні ваенных гадоў у выкананні Валерыя Кучынскага;
- у 12:00 – агульнарэспубліканская хвіліна маўчання;
- у 12:15 – “Куранты Брэсцкай крэпасці” і “Партызанская быль” Уладзіміра Алоўнікава;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Сумесны праект Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па гісторыі партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны”;
- у 13:05 і 21:10 – песні савецкага кампазітара Мікіты Багаслоўскага;
- у 13:30 – “Кругасвет”: Германія;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: мелодыі з кінафільмаў “Вам заданне”, “Ваенна-палявы раман” і “Загад”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: паўднёва-карэйскі кампазітар Yiruma;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – “Партызанская” сімфонія Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: “Балада пра фотакартку” цыкла “Праз усю вайну” Уладзіміра Мулявіна, нарысы цыкла “Яны змагаліся за Радзіму” з ваеннымі ўспамінамі Героя Савецкага Саюза Мікалая Сербіненкі, верш Аркадзя Куляшова “Камсамольскі білет”;
- у 17:30 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бэні Гудмана і яго аркестра;
- у 19:00 – тэматычны канцэрт сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі з твораў Дзмітрыя Шастаковіча, Яўгена Глебава;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра Малпу і Цыкаду;
- у 22:15 – творчасць расійскага кампазітара Андрэя Ясінскага;
- у 23:30 – музыка італьянскага скрыпача і кампазітара П’етра Лакатэлі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.