23.06.2021
З пятніцы да нядзелі артысты Вялікага тэатра Беларусі пакінуць родныя сцены, каб парадаваць гасцей Нясвіжа шэдэўрамі сусветнай опернай і балетнай класікі. Сёлета трохдзённую праграму адкрые опера Джузэпэ Вердзі "Набука". Пастаноўшчыкі – дырыжор Алег Лясун, рэжысёр Галіна Галкоўская і хормайстар Ніна Ламановіч – прэзентуюць канцэртна-сцэнічную версію гэтага твора.
Сёлета ў праграме "Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" – музыка Францыі, Італіі, Іспаніі і Кубы, творы ў стылі барока, літаратурна-музычная кампазіцыя “Завея” па творах Аляксандра Пушкіна і Георгія Свірыдава. Адно з першых выступленняў – канцэрт у нясвіжскім Касцёле Божага Цела. На ім прагучыць беларуская і замежная вакальная і арганная музыка ў выкананні салістаў оперы і аркестра.
Расказвае начальнік службы маркетынгу і камунікацый Таццяна Аляксандрава.
Фота: bolshoibelarus.by