24 чэрвеня

23.06.2021

Чацвер, 24 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць калектыву Brooklyn Dreams, а таксама джазавага кампазітара і піяніста Вебстэра Льюіса;
- у 02:00 – творы Антаніна Дворжака;
- у 06:10 – запісы аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 09:00 – мелодыі Жоржа Бізэ, Валерыя Гаўрыліна, Іагана Себастьяна Баха, а таксама запісы Надзеі Кучар;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Фартэпіянны квартэт мі бемоль мажор Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: фрагмент сумеснага выступлення Мэла Тормэ, саксафаніста Джэры Малігена і Джорджа Шырынга;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць – мастак Валянцін Губараў;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні французскіх артыстаў;
- у 14:05 – фрагменты мюзікла Валерыя Іванова “Пунсовыя ветразі”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар, мультыінструменталіст Бруна Бавота;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;
- у 15:15 – скрыпічныя п’есы Міхала Агінскага, Караля і Міхала Ельскіх;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: галасы Янкі Купалы і Якуба Коласа, твор “Крытыкун” Івана Шамякіна, песні Арно Бабаджаняна на вершы Роберта Раждзественскага;
- у 17:30 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт з твораў айчыннага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра Івана волата”;
- у 22:15 – фрагменты опер Ціхана Хрэннікава, Вольфганга Амадэя Моцарта, Мікалая Рымскага-Корсакава і Сяргея Картэса;
- у 23:30 – запісы “самага папулярнага балгарына былога СССР” Бісера Кірава.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.