24.06.2021
У Цэнтральным батанічным садзе Беларусі з 26 чэрвеня па 4 ліпеня – тыдзень цвіцення дэкаратыўнай калекцыі руж. У нядзелю, дзень адкрыцця, для наведвальнікаў зладзяць свята "Сімфонія руж". Госці змогуць палюбавацца ружамі пляцістымі, паліяантавымі, фларыбундай і грандзіфлорай, чайнымі гібрыднымі – усяго больш як дзвюма сотнямі гатункаў. Таксама запланавана анімацыйнае шоу жывых скульптур, міні-канцэрт "Рамансы і ружы” і выступленне сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Расказвае дырыжор Аляксандр Сасноўскі.
Фота: sergeyk.livejournal.com