25 чэрвеня: “ДНК сучаснай фатаграфіі і камп’ютарнай графікі. Каляровыя сны”

24.06.2021 

Пятніцу, 25 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Эдзіт Піяф;
- у 02:00 – клавірныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – творчасць расійскай групы “Любэ”;
- у 09:00 – мелодыі Эйтара Віла-Лобаса, Аляксандра Скрабіна, Пятра Падкавырава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – Першы канцэрт для флейты з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Сміта 1963 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госці эфіру –куратар праекта “ДНК сучаснай фатаграфіі і камп’ютарнай графікі. Каляровыя сны” Алег Рыжкоў і фатограф Даша АРТ;
- у 13:05 і 21:10 – запісы брытанца Джорджа Майкла;
- у 14:05 – фрагменты кінамузыкі Яўгена Глебава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: скрыпачка і кампазітар Ганна Фібі;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць нідэрландскага мастака Пітэра Мандрыяна”;
- у 15:15 – запісы музыкі беларускіх кампазітараў у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі
- “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць кінарэжысёра Міхаіла Пташука;
- у 17:30 – фартэпіянная фантазія Франца Шуберта “Вандроўнік”;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Boscareccia, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Лясная”;
- у 22:15 – музыка Сяргея Рахманінава;
- у 23:30 – запісы Эндзі Уільямса.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.