25.06.2021
Сябры, для насычанага адпачынку і ўнутранай гармоніі прапануем наш эфір. У суботу, 26 чэрвеня, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы крунера Пэры Кома;
- у 02:00 – інструментальныя санаты Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – камерныя творы Іаганеса Брамса;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра творчасць Данскога казацкага хору і яго кіраўніка Сяргея Жарава (працяг);
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Міхася Стральцова ;
- у 08:15 – канцэрты Іагана Себасцьяна Баха і Антоніа Вівальдзі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: псіхасексуальнае развіццё дзіцяці (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўку “Эміль з Лёнебергі” (1 частку) паводле аповесці Астрыд Ліндгрэн;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: Італія;
- у 11:30 – урыўкі з оперы Джорджа Гершвіна “Поргі і Бес” у пералажэнні для скрыпкі і фартэпіяна;
- у 13:00 – трыа “Памяці вялікага мастака”, прысвечанае Пятру Чайкоўскаму;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт Gottingen Festival Orchestra, а таксама джазавыя стандарты ад Глэдзіс Найт;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – беларускія традыцыйныя купальскія песні;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з Канстанцінам Герасіменкам, клоўнам Маскоўскага цырка на Цвятным бульвары;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: джаз-аркестр Якава Скамароўскага;
- у 19:00 – опера Антонія Генрыка Радзівіла “Фауст” на лібрэта Іагана Вольфганга Гётэ (1 частка);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Янкі Брыля “Апоўначы”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Першае падарожжа хлопчыка Антончыка”;
- у 21:10 – запісы Яака Ёалы ;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Пайсці і не вярнуцца” паводле аповесці Васіля Быкава;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Саламандра”.
Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 27 чэрвеня, мы прапануем:
- у 00:04 – кампазіцыі Білі Стрэйхарна;
- у 06:10 – камерная музыка Людвіга ван Бетховена;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Міхася Стральцова (працяг);
- у 08:15 – музыку Льва Абеліёвча;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: заключную частку пастаноўкі “Эміль з Лёнебергі”, казку “Пра храбрага зайца-доўгія вушы, касыя вочы, кароткі хвост”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Іран;
- у 11:30 – “Лонданскія” трыа Ёзэфа Гайдна;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: балерына Алена Грамовіч;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: сімфоніі Ёзэфа Гайдна, а таксама запісы піяніста Біла Эванса;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: інтэрв'ю са скрыпачкай гурта “Ліцвіны” Аленай Мялешка;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: падарожжа па кутках сталіцы;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця праграмы – намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва “Чатыры чвэрці” Жана Клімянок;
- у 17:30 – “Няскончаная” сімфонія Франца Шуберта;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Георг Отс;
- у 19:00 – опера Антонія Генрыка Радзівіла “Фауст” на лібрэта Іагана Вольфганга Гётэ (2 частка);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Сяброўкі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Кароль і землякоп”;
- у 21:10 – творчасць Джэніс Джоплін;
- у 21:30 – другая частка радыёспектакля “Пайсці і не вярнуцца” паводле аповесці Васіля Быкава;
- у 23:10 – творы Бенджаміна Брытэна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.