25.06.2021
У панядзелак, 28 чэрвеня, для маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – хіты Джо Дасэна;
- у 06:10 – творчасць Джэйсана Донавана;
- у 09:00 – выбраныя шэдэўры музычнай класікі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га” ;
- у 11:30 – фрагмент Вялікай сімфоніі Франца Шуберта;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Куці Уільямс ;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця прамога эфіру – Таццяна Лабада, загадчыца філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Беларуская хатка”;
- у 13:05 і 21:10 – хіты гурта “Браво” розных гадоў;
- у 13:30 – “Планета “Культура”;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: кампазітар Джон Уільямс і яго работа з фільмам “Парк Юрскага перыяду”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландская піяністка, кампазітар і мадэль Эйдзіс Эвенсан;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі” працягне расказваць пра псіхасексуальнае развіццё дзіцяці;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста РБ Віктара Кірычэнкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв'ю з дырыжорам Уладзімірам Машэнскім;
- у 17:30 – творы амерыканскага кампазітара-неарамантыка Сэмюэля Барбера;
- у 19:00 – канцэрт джазавага гітарыста Курта Розэнвінкля;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Белы жораў”;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: Фінскі кампазітар Кая Саарыаха;
- у 23:30 – Сімфанічная сюіта Аляксандра Глазунова “З сярэдніх вякоў”.
У праграме магчымы змены.