30 чэрвеня: госць эфіру – старшыня секцыі манументальнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў Васіль Зянько

29.06.2021 

Шаноўныя, сераду, 30 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы італьянскага саксафаніста і аранжыроўшчыка Фауста Папеці;
- у 02:00 – музычныя творы Антона Рубінштэйна;
- у 06:10 – песні ў выкананні савецкіх вакальна-інструментальных ансамбляў;
- у 09:00 – музыка Войцеха Длугарая, Яўгена Глебава, Мікаэла Тарывердыева, Антоніа Вівальдзі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спевы Юрыя Марусіна, Джаан Сазерленд;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: фартэпіянны альбом Хэйзел Скот 1955 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – старшыня секцыі манументальнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў Васіль Зянько;
- у 13:05 і 21:10 – песні ў выкананні Пола Анкі;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць Імрэ Кальмана;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: апрацоўкі сучасных мелодый у сярэднявечным стылі;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця праграмы – намеснік дырэктара выдавецтва “Чатыры Чвэрці” Жана Клімянок;
- у 15:15 – Трэцяя і Чацвёртая сімфоніі народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: пра народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава;
- у 17:30 – музыка балета “Пульчынела” Ігара Стравінскага;
- у 19:00 – запісы італьянскіх груп “Баніфіка Эміліяна Венета” і “Абноба”, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Тры браты і мудры старац”;
- у 22:15 – мелодыі ў выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Мікалая Някрасава;
- у 23:30 – запісы амерыканца Рэя Чарльза.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.