Якія сталічныя будынкі чакае рэстаўрацыя

01.07.2021

Летась у Мінску вяліся рэстаўрацыя і рамонт больш як 60-ці аб'ектаў. Сярод найбольш значных – манумент Перамогі у цэнтры горада, мазаічныя пано на жылых дамах мікрараёна "Усход", гімназія-каледж музыкі на плошчы Свабоды, парк імя Янкі Купалы. Таксама былі абноўленыя дамы на вуліцах Кірава, Маркса, Мяснікова, Энгельса, Савецкай, Першамайскай, праспекце Незалежнасці. Што паспелі зрабіць сёлета, раскажа начальнік аддзела мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама Наталля Смольская.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей уключана 480 сталічных аб'ектаў. Сёлета завершаны работы на 15-ці. У прыватнасці, завершана рэканструкцыя трох будынкаў Ракаўскага прадмесця, капітальны рамонт дамоў па вуліцы Карла Маркса. Працягвае галоўны інжынер прадпрыемства “Мінская спадчына” Сяргей Абрамаў. 

Фота: minsknews.by