Летняя аздараўленчая кампанія ў лагерах для дзяцей

01.07.2021

З пачатку летніх канікул стартавалі аздараўленчыя смены ў дзіцячых лагерах. На падрыхтоўку і правядзенне кампаніі выдаткавана каля 46 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага бюджэту, а таксама сродкі мясцовых бюджэтаў, наймальнікаў, прафсаюзаў і іншых крыніц. Асаблівая ўвага ‒ дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, сіротам і дзецям з інваліднасцю. Кажа намеснік начальніка аддзела Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Аляксей Жалянкоў.

Летняя аздараўленчая кампанія на Міншчыне праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі "Выбар лета". Яна скіравана на маральнае, патрыятычнае і працоўнае выхаванне, сацыялізацыю дзяцей. Расказвае начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Цвірко.

Падчас аздараўленчай кампаніі дзяцей таксама далучаюць да турыстычнага руху. У праграмах летніх лагераў – экскурсіі і туры патрыятычнай накіраванасці.

Фота: 1maps.ru