2 ліпеня

1.07.2021

Пятніцу, 2 ліпеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – неапалітанскія песні ў выкананні Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – Трэцяя сімфонія Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – творчасць французскага выканаўны Іва Мантана;
- у 09:00 – мелодыі Крыстафа Вілібальда Глюка, Пятра Чайкоўскага, Мікалая Рымскага-Корсакава, запісы Марка Рэйзэна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – Дваццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Скот і Эдзі Дэвіса 1958 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць эфіру – супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Аляксей Друпаў;
- у 13:05 і 21:10 – песні ў выкананні Аляксандра Сярова;
- у 14:05 – фрагменты сюіты Аляксандра Літвіноўскага “Мюнхаўзен-шоу”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: люксембургскі кампазітар Франчэска Трыстана;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Фрыды Кала”;
- у 15:15 – запісы ансамбля “Песняры”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць заслужанай артысткі Беларусі Алімпіяды Шах-Парон;
- у 17:30 – творы італьянскага кампазітара Джузэпэ Тарэлі;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра маленькага Піка” (працяг);
- у 22:15 – часткі араторыі Ёзефа Гайдна “Стварэнне свету” ў выкананні Берлінскага маладзёжнага хору і Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 23:30 – запісы расійскай групы “УмаТурман”.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.