02.07.2021
У панядзелак, 5 ліпеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – мелодыі замежнай эстрады апошніх дзесяцігоддзяў;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ніно Катамадзэ;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі Пятра Чайкоўскага, Рыгора Суруса, Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – Восьмы фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Хорн 1963 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Дзмітрыя Малікава;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі з фільма “Целаахоўнік”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: шатландскі кампазітар Лорн Балф;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: коўчынг;
- у 15:15 – песні беларускіх кампазітараў у выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі кнігі Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю з гітарыстам Дзянісам Асімовічам, казка “У пошуках шчасця”;
- у 17:30 – Другі струнны квартэт Аляксандра Барадзіна;
- у 19:00 – канцэрт канадскай групы Cowboy Junkies;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра шапачных спраў майстра”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць шатландскага кампазітара Тэа Масгрэйва;
- у 23:30 – “музыку марской стыхіі” розных кампазітараў.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.