Александрыя рыхтуецца да свята "Купалле"

05.07.2021

Фестываль Купаллеабо Александрыя збірае сяброўпройдзе 10 ліпеня. Традыцыйна – на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

На малой сцэне на працягу ўсяго дня будуць праходзіць розныя тэматычныя канцэрты. У іх возьмуць удзел юныя таленты Магілёўшчыны, творчыя калектывы Палаца культуры Мінскага трактарнага завода, група Jazz City Band. На галоўнай пляцоўцы адбудзецца гала-канцэрт "Песнi маей краiны". Яго праграму збіралі па заяўках жыхароў аграгарадка Александрыя. Падзея пачнецца ўвечары на галоўнай канцэртнай пляцоўцы і завершыцца феерверкам. Пра асаблівасці расказвае мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская, якая выступіла рэжысёрам канцэрта.

Асноўнымі падзеямі свята стануць цырымонія адкрыцця і ўшанаванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу. На імправізаваных вуліцах размесцяцца гандлёвыя рады, гульнявыя атракцыёны, выставы, рэгіянальныя міні-павільёны. "Сімвалам сёлетняга свята абраны рушнік", – расказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.

На маладзёжнай пляцоўцы "Талака" адбудзецца прэзентацыя трох вну Магілёўскай вобласці. Там жа прэзентуюць кнігі айчынных вядомых і маладых аўтараў. Рэканструктары пакажуць вопратку, зброю і прадметы салдацкага побыту Першай і Другой сусветных войнаў. Свае пляцоўкі арганізуе ў аграгарадку Александрыя Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці. Будуць працаваць выставы рэтрааўтамабіляў і сучаснай тэхнікі, пройдуць розныя флэшмобы, а дзеці змогуць размаляваць сапраўдную машыну.

Гасцей свята просяць не забываць пра нашэнне масак і захаванне сацыяльнай дыстанцыі. 

Фота: mogilevnews.by