06.07.2021
7 ліпеня 1882 года нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала. Заўтра раніцай з гэтай нагоды адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак ля помніка творцу ў сталічным парку імя Янкі Купалы.
10 ліпеня ў купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка”пройдзе свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі”. На малой радзіме паэта выступяць гурт этнамузыкі “Арацэя” і вакальны калектыў “Суседкі”. Артысты Вялікага тэатра Беларусі прэзентуюць канцэрт “Росквіт зямлі” з музыкай Станіслава Манюшкі, Рыгора Пукста, Уладзіміра Кур’яна і іншых айчынных кампазітараў. Таксама ў праграме – кірмаш народных рамёстваў, дэгустацыя традыцыйных страў беларускай кухні і майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў.
11 ліпеня ў Касцёле Найсвяцейшай Троіцы ў Радашковічах пройдзе "Купалаў фэст" (святая імша, акцыя "Чытаем Купалу разам").
Падрабязней пра мерапрыемствы па ўшанаванні памяці класіка – у рэпартажы Маргарыты Прохар.
На фота: музей у Вязынцы knpair.ru