9 ліпеня: творчасць Эндзі Уорхала

08.07.2021 

Пятніцу, 9 ліпеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – узоры песеннага цыганскага мастацтва;
- у 02:00 – Вялікая саната № 3 Роберта Шумана;
- у 06:10 – творчасць Ванэсы Мэй;
- у 09:00 – мелодыі Аляксандра Літвіноўскага, Яна Ладзіслава Дусіка, Іагана Себасцьяна Баха, Ігара Стравінскага, запісы Ярмека Серкебаева;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – фрагменты “Вялікай санаты” № 2 Роберта Шумана;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Рона Картэра 1973 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Корсакава;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць Алены Камбуравай;
- у 14:05 – песні кіно ў выкананні Валянціны Панамаровай;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі піяніст і кампазітар Федэрыка Альбанэзэ;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Эндзі Уорхала”;
- у 15:15 – запісы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з казкай “Чарадзейны калейдаскоп” Галіны Пшонік, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: пра творчасць Святланы Сухавей, фрагмент радыёкампазіцыі паводле вершаў Еўдакіі Лось;
- у 17:30 – Канцэрт для флейты з аркестрам мі мінор і Рускае ронда Саверыя Меркадантэ;
- у 19:00 – сімфоніі Ёзефа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Сардэчная гісторыя”;
- у 22:15 – фрагменты араторыі Ёзефа Гайдна “Стварэнне свету” ў выкананні Берлінскага маладзёжнага хору і Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 23:30 – запісы расійскага выканаўцы Валерыя Лявонцьева.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.