12 ліпеня

09.07.2021 

У панядзелак, 12 ліпеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Даліды;
- у 06:10 – песні ў выкананні брытанскага спевака Робі Уільямса;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі Генры Пёрсела, Фелікса Мендэльсона, Джузэпэ Вердзі, Гектора Берліёза;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – музыку Антона Арэнскага да драмы Аляксандра Пушкіна “Бахчысарайскі фантан”;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Кэні Барэла 1957 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмы;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Валянціны Талкуновай;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі з фільма “Спіс Шындлера”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Ніклас Пашбург;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: коўчынг (працяг);
- у 15:15 – Восьмую сімфонію Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты інтэрв’ю з Тамарай Ніжнікавай, частка радыёспектакля “Гарачае лета” паводле Сяргея Грахоўскага, песні ў выкананні Эдзіт Піяф;
- у 17:30 – уверцюры Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – запісы малдаўскай спявачкі Веты Гімпу-Мунцяну;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Кацёл з каменьчыкамі” (частка 2);
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы Оскара Пітэрсана;
- у 23:30 – музыку Мануэля Понсэ.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.