Пастаноўшчыкі "Дзікага палявання караля Стаха" аднавілі партытуру Уладзіміра Солтана

12.07.2021

Чарговы сезон у Вялікім тэатры Беларусі завяршаецца прэм'ерай оперы "Дзікае паляванне караля Стаха". Сёння пастаноўку пакажуць другі раз, потым гледачы ўбачаць твор ужо восенню. Оперу па аповесці Уладзіміра Караткевіча стварыў у 1989 годзе кампазітар Уладзімір Солтан, з таго часу гэта першая спроба аднавіць музычны матэрыял. Працягвае дырэктар Вялікага тэатра Вячаслаў Гарбузаў.

У абноўленай оперы прагучаць чатыры раней невядомыя арыі. Гэта песня Рыгора ў суправаджэнні аркестра, маналогі Андрэя Беларэцкага і Надзеі Яноўскай, арыя Андрэя Свеціловіча. Такім чынам, стваральнікі спектакля прапануюць поўны варыянт музыкі Уладзіміра Солтана. Партытуру збіралі па драбніцах, бо запісы да першай пастаноўкі страчаны. Расказвае дырыжор Андрэй Іваноў.

Операй "Дзікае паляванне караля Стаха" Вялікі тэатр Беларусі адкрые новы сезон 8 і 9 верасня.

Фота: minsknews.by