14 ліпеня: госць студыі – мастак Леанід Хобатаў

13.07.2021

Шаноўныя, сераду, 14 ліпеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Андрэа Бачэлі;
- у 02:00 – музыка Георгія Свірыдава;
- у 06:10 – песні савецкага кампазітара Аркадзя Астроўскага;
- у 09:00 – мелодыі Джаакіна Расіні, Хаакіна Радрыга, Мікалая Рымскага-Корсакава, Льва Абеліёвіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спевы Любові Казарноўскай і Мусліма Магамаева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Кармэн Макрэй;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак Леанід Хобатаў;
- у 13:05 і 21:10 – песні ў выкананні чэшскага артыста Карэла Гота;
- у 14:05 – “Музыка сталічных і правінцыйных тэатраў” Уладзіміра Кандрусевіча;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар-мультыінструменталіст Стывен Мад;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы – рэжысёр, прафесар Рыгор Баравік;
- у 15:15 – Шостая і Сёмая сімфоніі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з казкай Галіны Пшонік;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: размова з народным мастаком СССР Міхаілам Савіцкім;
- у 17:30 – музыка ў выкананні камернага ансамбля “Салісты Венецыі”;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ: другая частка фіналу Рэспубліканскага адборачнага тура да міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск – 2021”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Раніца ў лесе”;
- у 22:15 – “Музычны вобраз фестывальнага Віцебска”;
- у 23:30 – запісы расійскай спявачкі Ірыны Багушэўскай.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.