Выстава “12х12” адкрылася ў новай культурнай прасторы “Арт-фабрыка”

13.07.2021

У новай сталічнай культурнай прасторы “Арт-фабрыка” адкрылася выстава “12х12”. Яна аб’яднала творы двух мастакоў, якія працуюць у розных стылях і тэхніках. Абодва праекты звязаны з лічбай "12".

“Задыякальны цыкл” Кацярыны Бяляўскай – гэта дванаццаць літаграфій, кожная з якіх адлюстроўвае так званы знак задыяка. Мастачка дасягае выразнасці мінімалістычнымі сродкамі чорна-белай графікі. У чым цяжкасці працы майстра літаграфіі і чаму варта звярнуць увагу на гэтую тэхніку, расказвае творца.

Побач з творамі Кацярыны – жывапіс Славы Наваслаўскага. Мастак камбінуе элементы сімвалізму і сюррэалізму і стварае ўласны свет – пачуццёвы і паэтычны. Кожная карціна праекта "Не інтымны дзённік" паказвае адзін з 12-ці месяцаў. Падрабязней пра задуму выставы расказвае аўтар.

Фота: mag.relax.by