Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе ў Брэсце з 10 па 18 верасня

15.07.2021

XXV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе ў Брэсце з 10 па 18 верасня. Юбілейны форум прысвечаны 30-годдзю стварэння СНД і праводзіцца пры садзейнічанні Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва. У афішы заяўлены 22 тэатры з 7 краін ‒ Беларусі, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі і Таджыкістана. "На жаль, летась мы вымушаныя былі адмяніць фестываль з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі. Сёлета вырашылі ўсё ж тэатральны форум правесці", ‒ расказаў мастацкі кіраўнік Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, дырэктар фестывалю, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Козак. У праграме юбілейнай "Белай вежы" прадстаўлены розныя тэатральныя жанры. Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні квіткі на фестывальныя спектаклі паступяць у продаж. 

Фота: belta.by