16 ліпеня: народная творчасць на сучасных фестывалях

15.07.2021 

Пятніцу, 16 ліпеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – запісы савецкіх ВІА 1970–1980 гадоў;

- у 02:00 – музыка Яна Сібеліуса;

- у 06:10 – творчасць французскай актрысы і спявачкі Джульеты Грэко;

- у 09:00 – мелодыі Маўра Джуліяні, Георга Фрыдрыха Гендэля, Эдуарда Лало, Станіслава Манюшкі;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;

- у 11:30 – арганныя канцэрты Антоніа Салера;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бадзі Рыча і яго групы 1962 года;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”, спявачка Ірына Глушэц;

- у 13:05 і 21:10 – фрагменты канцэрта “Казацкі круг”, які адбыўся ў 1999 годзе на міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”;

- у 14:05 – фрагменты аперэты Імрэ Кальмана “Прынцэса цырка”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;

- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Хельге Бургграбэ;

- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Мінімалізм у мастацтве”;

- у 15:15 – запісы беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі “Снягоўна” Галіны Пшонік, а таксама “Музычны партал”;

- у 17:00 – праект “На паліцах фанатэкі” з архіўнымі запісамі;

- у 17:30 – саната для скрыпкі “Ундзіна” кампазітара Карла Райнеке;

- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ: другая частка фіналу Нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск – 2021”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра дзяўчынку Алёну, якая ўлетку гасцявала ў бабулі (частка 2);

- у 22:15 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 23:30 – запісы Юрыя Антонава.

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.