19 ліпеня ў эфіры "Культуры"

16.07.2021 

У панядзелак, 19 ліпеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Луі Армстранга;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ванэсы Парадзі;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі Ісака Альбеніса, Пятра Чайкоўскага, Іагана Себасцьяна Баха, Іагана Пахельбеля;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – Скрыпічны канцэрт Аляксандра Глазунова;
- у 12:10 – “Час на джаз”;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Вахтанга Кікабідзэ;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Аляксея Рыбнікава са стужкі “Вам і не снілася…”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ірландскі кампазітар Дэвід Холмс;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: медыяцыя;
- у 15:15 – творы айчынных кампазітараў на вершы Максіма Танка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Галіны Пшонік “Зося і балотнік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: радыёнарыс пра лётчыка Уладзіміра Гамзіна, радыёкампазіцыю “Зялёны агеньчык” паводле Сяргея Грахоўскага, музыку Дзмітрыя Смольскага;
- у 17:30 – запісы французскага флейтыста Жана П’ера Рампаля;
- у 19:00 – канцэрт шведскага музыканта і кампазітара Але Мёлера і яго сяброў;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра ката, пеўніка і ліску”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Ханс Цымер;
- у 23:30 – Сімфонію № 3 Франца Шуберта.
У праграме магчымы змены.