Прыём дакументаў у вну пачынаецца ў Беларусі 20 ліпеня

19.07.2021

Заўтра ў Беларусі пачынаецца прыём дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. "Сёлета 50 такіх устаноў вядуць прыём больш як па 340 спецыяльнасцях",  распавяла кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэма Гярлоўская.

На гістарычным факультэце БДУ сёлета адкрываецца спецыяльнасць "Рэгіёназнаўства". Студэнты будуць вучыцца на аддзяленнях: "Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка", "Цэнтральная і Усходняя Еўропа", "Блізкі Усход і Афрыка", "Лацінская Амерыка". Выпускнікі змогуць працаваць аналітыкамі, экспертамі па развіцці сацыякультурных, эканамічных ці палітычных сувязей з рознымі рэгіёнамі і краінамі. У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы з’явілася спецыяльнасць "Дызайн віртуальнага асяроддзя" – для тых, хто хоча ствараць інтэрфейсы сайтаў і дадаткаў. Чатыры новыя спецыяльнасці ‒ у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава. Сярод іх ёсць "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з керамікі і дрэва)". Пра тэрміны ўступнай кампаніі расказвае Рыма Гярлоўская.

Фота: Віктар Талочка (sputnik.by)