"Класіка ля ратушы" пачалася з выступлення Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра

20.07.2021

Вечар суботы запомніўся жыхарам сталіцы не толькі моцным дажджом, але і прыгожай музыкай. Пад грымоту на сцэне ля мінскай ратушы даў канцэрт Дзяржаўны сімфанічны аркестр. Прагучалі як класічныя кампазіцыі, так і творы вядомых сучасных аўтараў. Расказвае дырыжор Аляксандр Анісімаў.

Канцэрты ля ратушы праходзяць штосуботу а восьмай вечара да канца жніўня. Арганізатары абяцаюць цікавую праграму з удзелам розных гасцей. Мінск, Плошча Свабоды, уваход, як заўсёды, вольны.

Фота: belmir.by